Цикловая комиссия "Оркестровые струнные смычковые инструменты"

photo 2023 05 29 15 44 51

Цыклавая камісія "Аркестравыя струнныя смычковыя інструменты", 2023 год

Першы набор навучэнцаў па спецыяльнасці “Скрыпка” быў праведзены ў 1960 годзе (выкладчык Г.Б. Мысліўчык). У 1963 годзе адкрыўся клас віяланчэлі. Цыклавая камісія струнных смычковых інструментаў пэўны час была ў складзе аркестравага аддзялення, а з 1967 года яна стала працаваць самастойна. У яе склад уваходзілі выкладчыкі А.А. Шклярава, А.І. Шкляраў, В.Г. Грыбкоў, В.І. Брэянкоў, А.А. Шамкін, В.І. Хазанаў, З.М. Сасім, Л.Л. Піліпоўскі, Т.В. Сухадолец, Л.Р. Жук, В.М. Хадыка, І.З. Багдановіч, Р.І. Целяпнёў, В.П. Кажура, У.Р. Ключнікаў, Н.І. Дабравольская, Т.М. Сянько, Ж.У. Дарашкова, Т.У. Гвоздзева, Т.А. Стральчэня, Э.М. Талькоўская, А.А. Баравік, П.У. Шардыка, Ю.В. Пушкарова, С.І. Швыроў.

На базе цыклавой камісіі быў створаны сімфанічны аркестр, ансамблі скрыпачоў (кіраўнікі – В.Г. Грыбкоў, Л.Р. Жук, Р.І. Целяпнёў, А.А. Баравік) і віяланчалістаў (кіраўнік Н.М. Філіпава); камерны аркестр (кіраўнікі Т.М. Сянько і І.Л. Абрампальская), струнны ансамбль (кіраўнік Т.М. Сянько) і  струнны квартэт “Віртуоз” пад кіраўніцтвам А.А. Баравіка. Гэтыя калектывы прымалі актыўны ўдзел у музычным жыцці горада і раёна.

У розныя гады цыклавую камісію ўзначальвалі: Т.В. Сухадолец, Л.Р. Жук, Р.І. Целяпнёў, Н.І. Дабравольская, У.Р. Ключнікаў, Н.М. Філіпава.

Цяпер на аддзяленні працуюць: Наталля Міхайлаўна Філіпава (клас віяланчэлі і старшыня цыклавой камісіі), Віктар Вітольдавіч Маліцкі, Ірына Леанідаўна Абрампальская (клас скрыпкі), Валянціна Іванаўна Сцяпанава (клас кантрабаса). Побач з педагогамі старэйшага пакалення працуюць і маладыя выкладчыкі (былыя выпускнікі нашага каледжа): Маргарыта Сяргееўна Бохан, Кацярына Казіміраўна Гірс (клас скрыпкі), Дар’я Уладзіміраўна Францкевіч (клас віяланчэлі) і Юлія Паўлаўна Чараповіч (клас альта).

Выкладчыкі цыклавой камісіі сумяшчаюць педагагічную дзейнасць з выканальніцкай. Францкевіч Д.У., Чараповіч Ю.П., Сцяпанава В.І. і Бохан М.С. з’яўляюцца канцэртмайстрамі струннай групы сімфанічнага аркестра, Гірс К.К. – артыст сімфанічнага аркестра і саліст аркестра беларускіх народных інструментаў. Удзельнікамі сімфанічнага аркестра доўгі час былі: Жук Л.Р., Целяпнёў Р.І., Сухадолец Т.В., Дабравольская Н.І., Маліцкі В.В., Кажура В.П., Ключнікаў У.Р., Філіпава Н.М., Абрампальская І.Л.

Францкевіч Д.У., Чараповіч Ю.П., Сцяпанава В.І., Бохан М.С. з’яўляюцца салістамі народнага струннага ансамбля “Амелія” (мастацкі кіраўнік Маліноўская В.В.).

За гады існавання аддзялення струнных смычковых інструментаў, яго скончыла больш за 400 навучэнцаў. Многія з іх прадоўжылі вучобу ў профільных ВНУ і зараз працуюць у ДШМ і каледжах, з’яўляюцца артыстамі розных выканальніцкіх калектываў Беларусі і іншых краін. Плённа працуюць: Л. Жук (Мінскі музычны каледж), А. Целяпнёў (Гродзенскі музычны каледж), В. Калініна (Баранавіцкі музычны каледж). Многія выпускнікі з’яўляюцца артыстамі вядучых аркестравых калектываў Беларусі і Расіі: Б.Барысаў – сімфанічны аркестр філармоніі Ніжняга Ноўгарада; С.Швыроў – сімфанічны аркестр Арэнбургскай філармоніі; У. Свірскі, У. Гігола – Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр пры Мінскай філармоніі;  Н. Самойленка, А. Грыц, К. Клімовіч – Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь; А. Семяновіч, Ю. Капуцкая – аркестр Белдзяржтэлерадыёкампаніі; В. Філімонава, В. Савіцкая – Дзяржаўны канцэртны аркестр імя М. Фінберга; У. Хімарода – саліст струннага квартэта Беларускай дзяржаўнай філармоніі; Ю. Храмец – аркестр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Р. Апановіч з’яўляецца выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Сярод выхаванцаў струннага аддзялення нямала выкладчыкаў і музыкантаў, якія распаўсюджваюць традыцыі беларускай выканальніцкай школы ў розных краінах замежжа – А. Ясюнас, А. Целяпнёў (Польшча), Т. Сухадольская (Чэхія), В. Аксёнаў, С. Буглак, І. Марозаў, Я. Красуцкая (Германія), У. Церабун (Францыя), А. Трыпуз (Іспанія), П. Комлева (Англія), А. Цырлін (ЗША), А. Лур’е, В. Касцюкевіч (Канада), А. Свіркоў (Мексіка), А. Алексюк (Аўстрыя).

Выпускнікі аддзялення сталі лаўрэатамі рэспубліканскага конкурсу імя Я. Глебава: Татарчанка С., Сарокіна Д., Мігель А., Курловіч В. (клас выкладчыка Філіпавай Н.М.), Згрундо М. (клас выкладчыка Маліцкага В.В.), а выхаванцы сектара педагагічнай практыкі сталі лаўрэатамі абласных і рэспубліканскіх конкурсаў (выкладчык Абрампальская І.Л.).

Сёння цыклавая камісія струнных смычковых інструментаў жыве актыўным творчым жыццём. Выкладчыкі і навучэнцы прымаюць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні ўжо трох адкрытых конкурсаў выканаўцаў на аркестравых струнных інструментах імя М.К. Агінскага. Лаўрэатамі гэтага конкурсу сталі Храмец Ю., Кулеш Л., Курловіч В., Кулікова Т., Фіясь Г., Згрундо М., Панцялеева К.  Сіламі выкладчыкаў і навучэнцаў штогод рыхтуюцца тыдні цыклавой камісіі, справаздачныя канцэрты, тэматычныя вечарыны, майстар-класы са знакамітымі выканаўцамі-выкладчыкамі, семінары для выкладчыкаў ДШМ вобласці.