Цикловая комиссия "Пение академическое"

photo 2023 05 30 14 37 40

Цыклавая камiсiя «Спевы акадэмiчныя», 2023 год

Ля вытокаў стварэння цыклавой камiсii «Спевы акадэмiчныя» стаялi выкладчыкi: Зяблiкава Р.А., Пратасава Г.В., Шаўрук Ю.М., Варонiн М.А. Першы выпуск вакалiстаў адбыўся у 1962 годзе.

1968 – год аднаўлення цыклавой камiсii. У розныя гады на гэтым аддзяленнi працавалi: Iванова Л.М., Мурзiч А.А., Валгiн В.I., Васiльчанка В.М., Дзетачкiн I.Ф. i iншыя. Яны ўнеслi важкi ўклад у выхаванне маладых спевакоў Беларусi, якiя прадоўжылi вучобу ў вядучых кансерваторыях былога СССР i сталi салiстамi оперных тэатраў СНД i краiн Еўропы, выкладчыкамi БДАМ i iншых музычных устаноў. Сярод iх – Пралат В. (салiст Пражскага нацыянальнага опернага тэатра), Зубкевiч С. (салicт опернага тэатра г. Астрава, Чэхiя), салiсткi Нацыянальнага тэатра оперы i балета Рэспублiкi Беларусь Крывёнак Л., Глаголева Т., Кнутовіч Т., заслужаная артыстка Рэспублiкi Беларусь Колас Л.

Шмат вучняў, якія з гонарам праслаўляюць сваю ўстанову не толькі на Радзіме, але і за яе межамі, падрыхтаваў цудоўны выкладчык цыклавой камісіі Туронак П.П.

Паспяхова i плённа на цыклавой камiсii cёння працуюць выпускнiкi нашай установы: заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Юрэвіч Г.І., Баян-Ключнікава Г.А., Васілевіч М.П., Карпіевіч М.А., Шыбко Н.Г. (старшыня цыклавой камісіі). Мэтанакіраваная праца гэтых вопытных педагогаў дае плённыя вынікі. Многія навучэнцы паспяхова паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы не толькі нашай краіны, але і за яе межамі. Некаторыя з іх сталі салістамі оперных тэатраў, філармоній, тэатраў музычных камедый і іншых творчых калектываў.

Выпускнікі Сулімскі У., Дзямідчык Д. – салісты Марыінскага тэатра оперы і балета (г. Санкт-Пецярбург); Завадскі Р. – саліст Астраханскага тэатра оперы і балета; Лукашэвіч А. – саліст расійскага вайсковага мастацкага калектыву “Академический ансамбль песни и пляски войск национальной гвардии Российской Федерации” (г. Масква), Хамічонак А. – саліст Дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Рэспублікі Беларусь; Рудак Б. – саліст Вялікага тэатра (г. Масква); Золава А., Кліпо А., Мацюшонак А. – салісты Нацыянальная тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь; Манчак Ю. – саліст Міхайлаўскага тэатра (г. Санкт-Пецярбург); Акраперыдзэ Дж. – саліст Омскага опернага тэатра; Пісарава Г. – салістка опернага тэатра г. Рэгензбурга (Германія), Александровіч У. – саліст Краснаярскага опернага тэатра; Дзмітрук У. – саліст Музычнага тэатра ім. Неміровіча-Данчанка (г. Масква); Сіўко А. – запрошаны саліст; Валужын П. – саліст Мюнхенскага опернага тэатра; Духцік К. – салістка філармоніі (г. Санкт-Пецярбург).