Сектор практики

Станаўленне цыклавой камісіі педагагічнай практыкі ў Маладзечанскім музычным каледжы – працэс складаны і працяглы. Пачаўся ён у 1964 годзе.

Падрыхтоўка навучэнцаў-практыкантаў да педагагічнай дзейнасці ў школе патрабавала мэтанакіраваных дзеянняў і сістэматычнага падыходу, бо няма іншай формы работы, дзе творчая накіраванасць асобы будучага настаўніка музыкі, мастака фарміравалася б так інтэнсіўна, як на педагагічнай практыцы. На вырашэнне гэтай задачы і была скіравана дзейнасць Ніны Пятроўны Мікульчык, Тамары Вікенцьеўны Вальковіч, Людмілы Данілаўны Камінскай, Ядвігі Адамаўны Бохан, Таццяны Іванаўны Мурзіной, Веры Мікалаеўны Каханоўскай, Інесы Яўгенаўны Жэгуловіч, Вольгі Віктараўны Вярышкі, якія ў розныя гады ўзначальвалі цыклавую камісію.

1 640x309

Справаздачны канцэрт навучэнцаў сектара педагагічнай практыкі (1974 г.)

Сучаснай сістэме дадатковага выхавання, да якой належаць музычныя і мастацкія школы, патрэбны ўдумлівыя настаўнікі, дапытлівыя, здольныя шукаць і знаходзіць самастойныя рашэнні, уносіць у навучанне дзяцей элементы навізны. Выхаванне такіх спецыялістаў – мэта ўсяго навучальнага працэсу, а сектар педагагічнай практыкі дае магчымасць навучэнцам каледжа замацаваць атрыманыя веды ў працэсе работы з вучнямі пад кіраўніцтвам дасведчаных педагогаў-кансультантаў.

У сектары практыкі пры каледжы існуюць пяць выканальніцкіх аддзяленняў: фартэпіяна, струнныя смычковыя, духавыя і ўдарныя, народныя струнныя інструменты, баян-акардэон; адкрыты класы фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі, кантрабаса, флейты, габоя, кларнета, фагота, саксафона, трубы, валторны, барытона, ударных, баяна, акардэона, цымбалаў, домры, балалайкі, гітары. У працэсе навучання пачаткоўцы наведваюць заняткі па спецыяльнасці, сальфеджыо, музычнай літаратуры, харавому класу, пастаноўцы голасу, вакалу, аркестраваму класу.

2 557x640

Урок па педагагічнай практыцы ў метадыста Н.І. Дабравольскай

3 640x487

 Кіраўнік хору сектара педагагічнай практыкі Т.Н.Прончанка

5 591x640

Загадчык практычнага навучання Я.М. Мацкевіч і сакратар А.І. Клымчук

На базе цыклавой камісіі навучэнцы праходзяць усе віды практыкі: педагагічную, выканальніцкую, канцэртмайстарскую, лектарскую, практыкі работы з самадзейным харавым і аркестравым калектывам, дырыжорскую практыку; вытворчую практыку. Навучэнцы набываюць не толькі педагагічныя, але і арганізацыйныя і выхаваўчыя навыкі работы; вучацца працаваць з вучэбнай дакументацыяй; удзельнічаюць у пасяджэннях студэнцкіх цыклавых камісій і педагагічнага савета сектара практыкі.

Сёння загадчыкам практычнага навучання ў каледжы з’яўляецца Яўгенія Мікалаеўна Мацкевіч, якая разам з выкладчыкамі-метадыстамі Н.М. Татарынцавай, Ю.П. Дзмітрэнка, Н.І. і М.І. Дабравольскімі,  С.Ю. Шпадаруком, В.Ф. Ісаевай, Ю.П. Ялецкім, А.У. Матвеенка, Н.Г. Наумец, А.А. Камінскім,  Л.М. Алейнікам, Ю.І. Каламійцам, І.Р. Данільчанкам, І.Я. Шэлегам, Т.М. Лях, Г.С. Кажура, М.Ф. Шкетам, В.Я. Гардзей, Н.М. Філіпавай, І.Л. Абрампальскай, А.А. Баравіком, Г.С. Шкурскай, Ю.М. Чычовым, А.А. Царыкам, Н.В. Таўгень, К.М. Дабравольскай, В.М. Хоцінай, Л.А. Бабровіч, С.Ю. Жыдаловіч, Н.С. Вальковіч бачаць сваю задачу ў тым, каб узброіць навучэнцаў-практыкантаў глыбокімі ведамі па методыцы і практыцы выкладання ігры на інструменце, музычна-тэарэтычных і мастацкіх дысцыплінах, навыкамі работы з творчым калектывам, асновамі дзіцячага музычнага выхавання.

Фарміраванне маладога музыканта, накіраванасць на актуалізацыю педагагічных схільнасцей і запатрабаванае асэнсаванне прафесійнага самаразвіцця навучэнцаў, выхаванне сапраўдных педагогаў – гэта звышзадача выкладчыкаў-метадыстаў нашай установы. У першую чаргу – задача выкладчыкаў, якія забяспечваюць навучэнцаў самымі неабходнымі ў выкладчыцкай дзейнасці ведамі, уменнямі, навыкамі, сувязямі паміж ведамі і прафесійнымі сітуацыямі, інструментамі для самастойнай працы ў якасці педагогаў сферы дадатковай мастацкай ці музычнай адукацыі. Вельмі важна, каб у такіх сітуацыях побач з навучэнцам знаходзіўся аўтарытэтны і дасведчаны выкладчык, Настаўнік, які дапаможа засвоіць гэтыя складаныя пазіцыі і ўласным прыкладам здольны захапіць навучэнца, “закахаць” яго ў прафесію. Такімі педагогамі-кансультантамі, якія на працягу дзесяцігоддзяў граматна вядуць курсы методыкі выкладання ў ДШМ у межах прафесіянальнага кампанента для спецыялістаў – ганарыцца каледж. Гэта В.М. Хоціна, Л.А. Бабровіч, В.Ф. Ісаева, Ю.М. Чычоў.

Добрасумленнасцю, адданасцю і творчым падыходам да працы з дзецьмі і практыкантамі вылучалася ў свой час праца педагогаў-метадыстаў Л.Ц. Ярмаль, Т.Н. Прончанка, Р.М. Сільвестравай, А.П. Куцко, Я.А. Бохан, І.С. Сушкевіча, Т.У. Бяльковай,  Н.А. Куліковай, Т.І. Мурзіной, У.А. Мурзіна, Г.В. Спяранскай, Э.М. Талькоўскай, В.В. Маліцкага, Д.Ю. Шпадарука, У.Р. Ключнікава, Л.Ф. Сільчанка, А.М. Дамарацкага, У.П. Яцыновіча.

6 640x480

 У класе І.С. Сушкевіча

Высокае педагагічнае майстэрства, эрудыцыя, такт, шчырасць, унутраная культура – найважнейшыя якасці, якія патрабуюцца ад выкладчыка-метадыста. Усё гэта ўласціва дасведчаным педагогам, якія працуюць з вучнямі ў сектары практыкі. Пра гэта сведчаць поспехі і дасягненні іх выхаванцаў. А. Мігура (цымбалы, клас выкл. Т.М. Лях), Т. Сарока (фартэпіяна, клас выкл. С.Ю. Шпадарука), В. Шкурскі (труба, клас выкл. М.І. Дабравольскага), А. Важнік (кларнет, клас выкл. Ю.П. Дзмітрэнкі)  атрымлівалі ўзнагароды на рэспубліканскіх конкурсах юных выканаўцаў. В. Пранько (акадэмічны вакал, клас выкл. Васілевіч М.П.) стала ўладальніцай дыплома ІІІ ступені на VII Міжнародным конкурсе акадэмічнага вакала для дзяцей і юнацтва (г. Кохтла-Ярвэ, Эстонія). Выдатныя дасягненні ў выканальніцкім мастацтве з дзіцячых гадоў дэманстравалі гітарыст Ігар Дзедусенка і піяністы Павел і Міхаіл Ялецкія (гл. раздзелы цыклавых камісій «Фартэпіяна», «Народныя струнныя інструменты»).

7 640x419

8 640x480

Выкладчыкі-метадысты па дысцыпліне “Сальфеджыо” В.М. Хоціна і Л.А. Бабровіч

Вучні В.М. Хоцінай перамагалі на абласных музычна-тэарэтычных алімпіядах (П. Ялецкі, М. Ялецкі, Р. Кулікова), а П. Кудрын стаў лаўрэатам рэспубліканскай музычна-тэарэтычнай алімпіяды.

З 1995 г. на базе цыклавой камісіі дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва працуюць класы дзіцячай мастацкай школы, дзе вывучаюцца наступныя прадметы: малюнак, жывапіс, кампазіцыя, скульптура, гісторыя выяўленчага мастацтва Беларусі. Практычныя заняткі па выкладанню мастацкіх дысцыплін вядзе Н.С.Вальковіч. Вялікая колькасць яе выхаванцаў штогод паспяхова вытрымліваюць уступныя экзамены і становяцца навучэнцамі аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

9 640x429

Заняткі ў выкладчыцы Н.С. Вальковіч (сектар практыкі ДПМ)

Некаторыя выпускнікі сектара педпрактыкі зараз працуюць выкладчыкамі каледжа. Гэта У.І. Стасевіч, Ю.І. Каламіец, К.У. Шасцілоўская, І.Л. Абрампальская, В.Р. Корсак, Т.Р.Сарока, Н.А. Бірукова, В.А. Альшэўская, Р.І. Апановіч, К.М. Дабравольская, І.Б. Лях.

Вопытныя педагогі-метадысты правялі многіх сваіх выхаванцаў праз усе ступені навучання ў сектары практыкі, музычным каледжы і падрыхтавалі іх да паступлення ў ВНУ Беларусі, Расіі. Былыя выпускнікі сектара практыкі П. і М. Ялецкія, Д. і У. Ключнікавы, А. Мігура, А. Важнік, М. Карпіевіч, Н. Хоціна, В. і Т. Сарока, А. Сахацкі, А. Ляшкова, Ю. Каламіец, А. Мурзін, Г. Чаеўская, І. Сахацкая, К. Дабравольская, Т. Драмлюк, Р. Апановіч, Г. Кушнір, С. Сянько, В. Скадорва, І. Мучынская, В. Кот, Дз. Чыжоў, А. Мікульчык  жыццёвы шлях выбралі свядома, улічваючы свае інтарэсы, схільнасці, здольнасці, разумеючы сацыяльны сэнс выбранай прафесіі. А гэта і ёсць галоўны вынік мэтанакіраванай работы выкладчыкаў цыклавой камісіі педагагічнай практыкі Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага па забеспячэнні сістэмы адукацыі кваліфікаванымі кадрамі: выканаўцамі, выкладчыкамі, кіраўнікамі навучальных і пазашкольных устаноў.