Цыклавая камісія “Спецыяльнае фартэпіяна”, 2023 г.
Цыклавая камісія “Спецыяльнае фартэпіяна” існуе ў каледжы з часу яго заснавання. У розныя гады на цыклавой камісіі працавалі выкладчыкі: Э.А.Эзэрын, Н.Я.Парэцкая, Ю.Я.Ледзер, І.І.Буевіч, Г.Г.Аляксандрава, Н.А.Дзяруга, А.С.Басавец, Л.В.Галачкіна, Т.Н.Хрупала, Т.П.Закурына, Л.Д.Захарава, В.М.Петухоў, І.І.Барташэвіч, Г.Ф.Бушкін, У.А.Мурзін, С.М.Кудрын, Л.М.Кавалеўская, К.А.Вараўка, Р.М.Сільвестрава, Г.В.Спяранская, Дз.Ю.Шпадарук, Э.В.Станевіч, Ю.В.Баранава, А.Г.Дзяруга, А.У.Матвеенка, В.П.Жданюк, Ю.П.Ялецкі.
Сёння цыклавая камісія працуе ў наступным складзе: С.Ю.Шпадарук (старшыня), Н.М.Татарынцава, А.В.Сярдзюк, Т.Р.Сарока, Р.І.Апановіч, Н.Г.Наумец.
На працягу многіх гадоў выпускнікі цыклавой камісіі складаюць аснову фартэпіянных аддзяленняў дзіцячых школ мастацтваў Мінскай вобласці, выкладаюць у сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах краіны, з’яўляюцца дыпламантамі і лаўрэатамі міжнародных конкурсаў.
Так, выпускніца каледжа Т.Захарава ў 2002 г. стала дыпламантам Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Сметаны (Чэхія). Выпускнік каледжа А.Дзяруга стаў дыпламантам і лаўрэатам шэрагу міжнародных конкурсаў: II Міжнароднага конкурсу імя Цвятаевай у г.Мінску (1997г.), I Міжнароднага фестывалю фартэпіяннай музыкі ў г.Брэсце (1999г.), VII Міжнароднага конкурсу піяністаў у г.Этлінгене (Германія, 2000г.).
Выпускнік аддзялення С.Харчанка ў 2002 г. стаў лаўрэатам III Міжнароднага фестывалю славянскай музыкі ў г.Мелітопалі. У 2013 г. выпускніца А.Кавалевіч стала лаўрэатам I ступені на Міжнародным конкурсе “Крымская вясна” (г.Ялта). У 2015 г. выпускнік каледжа І.Кабыльчанка атрымаў званне лаўрэата I ступені на I Міжнародным конкурсе піяністаў імя С.Рыхтэра ў г.Брэсце. Сёння выпускнік 2016 г. І.Кабыльчанка з’яўляецца дэканам ФКМ факультэта БДАМ.
Выпускнік сектара практыкі П.Ялецкі паспяхова закончыў Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П.І.Чайкоўскага. Ён з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх прэстыжных міжнародных конкурсаў, якія праводзяцца ў Еўропе і ЗША. Выпускнік сектара практыкі і музычнага каледжа імя М.К.Агінскага М.Ялецкі прадоўжыў навучанне ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і магістратуры. М.Ялецкі – лаўрэат міжнародных конкурсаў у Беларусі, Расіі, Украіне, Германіі.
Многія выпускнікі Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага з’яўляюцца яго выкладчыкамі. Выпускнік 1975 г. С.Ю.Шпадарук 30 гадоў узначальвае цыклавую камісію “Спецыяльнае фартэпіяна”. За час работы больш за 40 яго выпускнікоў скончылі Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, ВНУ Расіі, Польшчы, Германіі, Францыі, ЗША. Многія вучні Сяргея Юльянавіча сталі лаўрэатамі і дыпламантамі рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў, конкурсаў. Цяпер яны працягваюць свой творчы шлях у якасці выкладчыкаў і канцэртмайстраў ССНУ і ВНУ рэспублікі.
Выпускнік 1999 г. А.Г.Дзяруга працаваў на цыклавой камісіі з 2003 года па 2013 год. Ён паспяхова сумяшчаў педагагічную і выканальніцкую дзейнасць, выступаў у якасці саліста і канцэртмайстра на многіх міжнародных фестывалях і конкурсах, якія праводзіліся ў Беларусі і ў Еўропе. Многія яго навучэнцы з’яўляюцца дыпламантамі і лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Так, В.Жалняровіч падчас навучання ў каледжы стаў лаўрэатам пяці міжнародных конкурсаў. Пазней ён скончыў Вышэйшую школу музыкі ў г.Дзюсельдорф (Германія). А выпускнік каледжа Д.Блізнік стаў лаўрэатам трох міжнародных конкурсаў у Беларусі і Расіі. Цяпер А.Г.Дзяруга працуе выкладчыкам ва ўніверсітэце горада Чжэньчжоу (Кітай).
Паспяхова працуюць выпускніцы 1996 года А.В.Сярдзюк і Т.Р.Сарока. Ім уласціва прафесійнае майстэрства і творчы падыход да справы ў выкладанні дысцыплін спецыяльнага цыкла.
Выкладчыкамі цыклавой камісіі “Спецыяльнае фартэпіяна” з’яўляюцца сёння выпускнікі 2004 года Р.І.Апановіч і Н.Г.Наумец. Р.І.Апановіч паспяхова сумяшчае педагагічную працу з не менш адказнай і складанай – адміністрацыйнай. Ён з’яўляецца намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. Н.Г.Наумец з 2020 года выкладае гісторыю выканальніцкага мастацтва, методыку навучання ігры на інструменце і іншыя дысцыпліны спецыяльнага цыкла.
Калектыў цыклавой камісіі працуе творча і самааддана, спалучаючы ў сабе маладосць і вопыт. На працягу многіх дзесяцігоддзяў працуе Н.М.Татарынцава, якая працягвае традыцыі аднаго з заснавальнікаў беларускай піяністычнай школы прафесара Г.І.Шаршэўскага. За 54 гады працы ў навучальнай установе Н.М.Татарынцава падрыхтавала больш за 100 спецыялістаў, з якіх 18 скончылі аўтарытэтныя ВНУ (БДАМ, РАМ імя Гнесіных, Кракаўскую акадэмію музыкі). Выкладчык імкнецца выхаваць у першую чаргу творчую асобу, што дае магчымасць знайсці сябе ў розных сферах музычнага мастацтва. Сярод яе выпускнікоў Л.Колас – заслужаная артыстка РБ, прафесар кафедры сольных спеваў БДАМ; В.Палітанская – дацэнт педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка; В.Скадорва – лаўрэат міжнародных конкурсаў, артыст эстрады; Э.Андрэенка, І.Пяткевіч – члены Саюза кампазітараў Беларусі.
Паспяхова дзеліцца сваім прафесійным вопытам дасведчаны выкладчык В.Ф.Ісаева на занятках па педагагічнай практыцы. Канцартмайстар В.П.Жданюк спалучае педагагічную работу з актыўнай выканальніцкай дзейнасцю ў якасці салісткі, прапагандуе фартэпіянную музыку розных эпох і стыляў.
Многія выкладчыкі цыклавой камісіі “Спецыяльнае фартэпіяна” у розныя гады станавіліся пераможцамі конкурсаў творчых і метадычных работ ССНУ, а таксама – лаўрэатамі і дыпламантамі міжнародных фестываляў і конкурсаў у Беларусі і за яе межамі.
На сённяшні дзень навучэнцы-піяністы прымаюць актыўны ўдзел у шматлікіх конкурсах, фестывалях, канцэртах.