Инструкция по заполнению журнала

УКАЗАННІ

аб вядзенні журнала індывідуальных заняткаў

  • Журнал з’яўляецца асноўным дакументам уліку вучэбнай работы. Акуратнае і своечасовае вядзенне запісаў у ім з’яўляецца абявязковым для кожнага выкладчыка.
  • Дырэктар, яго намеснік па вучэбнай рабоце, метадыст, старшыня цыклавой камісіі павінны сістэматычна кантраляваць правільнасць вядзення запісаў у журнале.
  • Выкладчык абавязаны сістэматычна кантраляваць і ацэньваць вынікі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў адзнакамі ад 1 да 10, адзначаць у журнале навучэнцаў, якія адсутнічаюць. Адсутнасць навучэнца адзначаецца літарай “н”. Катэгарычна забараняецца выкарыстоўваць у журнале якія-небудзь іншыя абазначэнні (кропкі, знакі “+” “-“, літару “б” і інш.).
  • Запісы ў журнале павінны весціся дакладна і акуратна чарніламі сіняга ці фіялетавага колеру. Выключаюцца выпраўленні запісаў любымі сродкамі.
  • Уключэнне прозвішчаў навучэнцаў у спісы журнала, а таксама выключэнне прозвішчаў са спісаў журнала выконваецца сакратаром навучальнай часткі пасля адпаведнага загаду дырэктара з указаннем насупраць прозвішча нумара і даты загаду.
  • Пры пераносе заняткаў, альбо вяртанні прапушчаных гадзін запіс праводзіцца ў дзень, калі ўрокі фактычна дадзены.

 ИНСТРУКЦИЯ по оформлению журналов учебных занятий - скачать